суббота, 13 апреля 2019 г.

У родным краі, як у раі

12 красавіка ў Жукоўшчынскай школе прайшло раённае метадычнае аб'яднанне кіраўнікой школьных музеяў, на якім абмяркоўвалася пытанне развіцця даследчай дзейнасці навучэнцаў сродкамі школьнага музея. Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя даследчай работы-пераможцы адкрытай практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі". Вучні школы сумесна з Погірскім народным гуртам падрыхтавалі для гледачоў літаратурна-фальклорную гасцёўню "У родным краі, як у раі".

Комментариев нет:

Отправить комментарий