четверг, 30 декабря 2021 г.

З навагоднім настроем - у музей!

 Члены школьнага аздараўленчага лагера "Усмешка" наведалі школьны музей. Дзеці даведаліся аб святкаванні Новага года нашымі далёкімі продкамі, назнаёміліся з калекцыяй цацак для навагодняй елкі. Не абышлося без конкурсаў і гульняў, салодкіх пачастункаў. 

вторник, 21 декабря 2021 г.

Пазнавальна-даследчы анлайн-праект "Хлеб вайны" - лепшая інавацыйная распрацоўка

 У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася цырымонія ўручэння Прэміі імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха Беларусі. Прэмію "За высокі ўзровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі" атрымалі аўтары праекта "Хлеб вайны" Старыкава В.М. і Макарэвіч А.С.



вторник, 14 декабря 2021 г.

Мір, дабро, чысціня - Нараджэнне Хрыстова!


 З нагоды падрыхтоўкі да святкавання Нараджэння Хрыстова музей запрашае на выставу "Віфліемская зорка асвяціла нябёсы". Аснову прадстаўленай кампазіцыі склалі вырабы настаўніцы рускай мовы і літаратуры Старыкавай Вольгі Міхайлаўны. Наведвальнікаў музея чакае цікавы аповед аб нараджэнні Ісуса Хрыста.