воскресенье, 25 сентября 2022 г.

Скарбонка гістарычнай памяці

 22 верасня музей наведалі вучні гімназіі №1 г.Дзятлава. Школьнікі пазнаёміліся з экспанатамі выставы "Назад у мінулае". Вучань 7 класа Каско Аляксей прэзентаваў  аднагодкам сваю калекцыю акамянеласцяў, знойдзеных на тэрыторыі раёна.



вторник, 20 сентября 2022 г.

Аб родным краі роднай мовай

 З 19 верасня, у рамках тыдня "Як ты дорага мне, мая родная мова!", у музеі праводзяцца экскурсіі на роднай беларускай мове.





воскресенье, 18 сентября 2022 г.

Да Дня народнага адзінства

 Да Дня народнага адзінства ў музеі была праведзена  класная гадзіна для навучэнцаў 7 класа "У гістарычным мінулым - адзінства народа". Вучні пазнаёміліся з экспанатамі 1932-1936 гадоў.



воскресенье, 4 сентября 2022 г.

Да Дня беларускага пісьменства

 3 верасня вучні 7-8 класаў наведалі выставу "Назад у мінулае", на якой дэманстраваліся газеты, падручнікі, часопісы, творы мастацкай літаратуры савецкага часу. Каштоўнай знаходкай года можна лічыць кнігу А.Твардоўскага "Василий Теркин", якая была выдадзена ў 1947 годзе. Навучэнцы з задавальненнем пагарталі старонкі падручнікаў 1951-1953 гадоў.




четверг, 1 сентября 2022 г.

Дзень добры, школа! Добры дзень, музей!

 1 верасня музей упершыню наведалі першакласнікі. Маленькія наведвальнікі ўжо ведаюць, што такое музей. Больш за ўсё дзяцей зацікавіла дыярама "Партызанскі лагер" і экспазіцыя аб вайне.