Дзівосны свет - школа.Тут усё перамяшалася: дзяцінства і рамантыка, навука і мастацтва, мары і рэальнае жыццё, радасць і слёзы развітання. Шмат падзей адбылося са дня заснавання нашай школы. Нешта забылася, але многае засталося ў памяці і стала гісторыяй. Засталіся ў памяці людзі, якія стваралі гісторыю нашай школы. Шчодрымі і добрымі былі іх сэрцы, яны ўмяшчалі ў сабе і радасць, і боль сваіх вучняў. Гэтыя людзі - настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы.
Роля настаўніка заўсёды была выжнейшай як у сістэме адукацыі, так і ў жыцці кожнага чалавека. Менавіта з іх пачынаецца шлях дзіцяці да любых адкрыццяў. Настаўнік дапамагае кожнаму вучню раскрыць свае таленты, развіць іх творчы патэнцыял, стаць асобай і годным грамадзянінам сваёй краіны. Гаворачы аб гісторыі школы, мы не можам не ўспомніць аб ветэранах педагагічнай працы, аб людзях, якія аддавалі ўсё самае лепшае і светлае дзецям. Людзям, якія доўгія гады дзялілі са сваімі выхаванцамі ўсе святы і будні, прысвечана гэта старонка.
Настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы
1. Абрамчык Надзея Міхайлаўна - настаўніца беларускай мовы і літаратуры2. Бабарыка Аляксандр Іванавіч – настаўнік гісторыі
3. Буйко Ніна Рыгораўна – настаўніца хіміі
Падрабязней пра Аляксандра Аляксандравіча чытайце тут
5. Вілісаў Фёдар Васільевіч – настаўнік фізікі
6. Галаднова Вольга Канстанцінаўна - настаўніца беларускай мовы і літаратуры
7. Грачова Вера Міхайлаўна - настаўніца пачатковых класаў
8. Грыб Алена Міхайлаўна – настаўніца пачатковых класаў
9. Грышук Людміла Канстанцінаўна – настаўніца англійскай мовы
11. Дзяхцевіч Зінаіда Іванаўна – настаўніца фізічнай культуры
13. Жадзейка Ганна Валянцінаўна – настаўніца музыкі
14. Капралаў Міхаил Паўлавіч – настаўнік пачатковай ваеннай падрыхтоўкі
16. Кійко Ядвіга Аляксандраўна – настаўніца матэматыкі

Падрабязней пра Валянціну Браніславаўну чытайце тут:
19. Лябецкая Ядвіга Уладзіміраўна – настаўніца пачатковых класаў
20. Ляўшук Ванда Феліксаўна – настаўніца матэматыкі
21. Матвеенка Анатолій Пракоп'евіч - настаўнік фізікі
22. Мілейка Галіна Іванаўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры
24. Місарэвіч Ганна Іванаўна - настаўніца матэматыкі
26. Савань Яўгенія Рыгораўна – настаўніца матэматыкі
Падрабязней пра Яўгенію Рыгораўну чытайце тут
28. Пахомава Галіна Данілаўна – настаўніца пачатковых класаў
29. Петрыкевіч Міхаіл Фёдаравіч – настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння
30. Скок Надзея Іванаўна – настаўніца пачатковых класаў
32. Тафелюк Надзея Уласаўна - настаўніца пачатковых класаў
33. Чарнецкая Таісія Андрэеўна - бібліятэкар
34. Чурыла Арцёмія Міхайлаўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры
35. Шчэрба Вольга Ігнацьеўна – настаўніца біялогіі
36. Шыдлоўская Анастасія Сямёнаўна – настаўніца нямецкай і англійскай мовы
Відэафільм "Настаўнік, перад іменем тваім.." (сустрэча з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Чурыла Арцеміяй Міхайлаўнай)
36. Шыдлоўская Анастасія Сямёнаўна – настаўніца нямецкай і англійскай мовы
Няхай паўсюль, няхай заўсёды
Натхняе радасць добрых слоў.
І гордай будзе ўзнагародай
Дзяцей павага і любоў.
Натхняе радасць добрых слоў.
І гордай будзе ўзнагародай
Дзяцей павага і любоў.
Няхай будзе слаўнай праца настаўніка!
Няхай будзе заўсёды жывая аб ім памяць!
Комментариев нет:
Отправить комментарий