Пра музей

Скарбонка памяці - музей!

Ты сховішча святых успамінаў!
Любоў да Беларусі, Дзятлаўшчыны маёй,
З мінулым днём чароўнае спатканне.


    Музей "Гісторыя Дзятлаўшчыны" заснаваны ў 1994 годзе. Пасля рэканструкцыі быў адкрыты 7 мая 2015 года. Профіль музея - гісторыка-краязнаўчы. Агульная плошча музейнага памяшкання 66 кв/м. Асноўны фонд музея складаецца з 405 экспанатаў Найбольш каштоўнымі з іх з'яўляюцца карта "PLECHOW", арыгіналы газет ваенных гадоў "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", ліст з фронту, саматканыя і вышываныя ручнікі, абрусы.  Настаўнікамі і вучнямі створаны дыярамы "Партызанскі лагер", "Вызваленне Дзятлаўшчыны". Асноўнымі накірункамі дзейнасці музея з'яўляюцца тэматычныя і аглядавыя экскурсіі, пошукавая работа, сустрэчы з цікавымі людзьмі, масава-прапагандысцкая работа. З верасня 2017 года пачалася работа па рэалізацыі праекта "Культурная спадчына Дзятлаўшчыны".



Наш музей - гэта храм мінулага,
адлюстраванне сённяшняга,
акно ў будучае.

Каб правесці нам час цікава,
З карысцю для сябе і для сяброў,
Нам доўга выбіраць не трэба месца –
Мы дружна адпраўляемся ў музей!
Запрашаем бліжэй пазнаёміцца з матэрыяламі экспазіцый нашага музея. Школьны музей "Гісторыя Дзятлаўшчыны" прадстаўлены наступнымі раздзеламі:
"Дзятлаўшчына старажытная"
"Уладальнікі Дзятлава"
"Помнікі архітэктуры Дзятлаўшчыны"
"Хата з матчынай душой"
"Дзятлаўшчына ў складзе Польшчы"
"Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
"Дзятлаўшчына сучасная"
"Шчодрая талентамі зямля дзятлаўская"


Прадстаўляем магчымасць уявіць жыццё старажытнага  чалавека 12-10 тысяч гадоў назад і прасачыць змяненне ўмоў жыцця да ХІХ стагоддзя. Наяве ўбачыць прымітыўныя прылады працы, зброю тых часоў, элементы прыстасаванняў, якія прымяняліся да рыбалоўства, палявання, земляробства і хатняга ўжытку. На карце тэрыторыі Дзятлаўскага раёна нанесены месцы стаянак старажытных людзей, курганныя могільнікі і гарадзішчы. Шмат цікавага тояць у сабе паклонныя камяні каля в.Горка, гарадзішча "Талерка" каля в.Саннікі...
Падрабязней знаёмцеся тут і тут

У раздзеле можна пазнаёміцца з матэрыяламі аб уладальніках вядомых магнацкіх сем'яў мястэчка Здзецель (Дзятлава) з 1498 года па 1831 год: К Астрожскім, С.Солтане, А.Г.Палубінскім, Д.Радзівілу. Тут жа, у вітрыне, наведвальнікі музея ўбачаць "барацінкі", якімі карысталіся ў часы ВКЛ.
Падрабязней знаёмцеся тут і тут і тут


У раздзеле можна пазнаёміцца з архітэктурнай спадчынай г.Дзятлава: касцёлам Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які паслужыў дэкарацыяй пры зняцці фільма "Паланэз Агінскага", Спаса-Прэабражэнскай царквой, у якой адбыўся цуд, што ўвайшоў ў кнігу "Цуды свяціцеля Мікалая", палацам Радзівілаў. Тут жа сабраны матэрыялы пра архітэктурныя збудаванні (касцёлы, цэрквы, капліцы) у вёсках Дзятлаўскага раёна. Наведвальнікі музея змогуць  убачаць упрыгожванні,  фрагменты кафлі з палаца Радзівіла.  




E:\ФОТКИ\227KC913\227_2543.JPG




Раздзел прадстаўлены экспанатамі: польскія злотыя 1929 года, кніга на польскай мове 1938 года, арыгінальныя дакументы пані Гебялёвай, рукапісны сшытак 1888 года. Старыя фотаздымкі горада Дзятлава дапамогуць уявіць, як выглядаў горад у першай палове XX стагоддзя.

Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны тры экспазіцыі:
“Партызанскі рух на Дзятлаўшчыне”,
        “Яны абаранялі Радзіму” ,
        “І памятае свет выратаваны”.  
На банэры “Партызанскі рух на Дзятлаўшчыне” змешчаны матэрыялы аб партызанах, падпольшчыках, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, дакументы ваеннага часу, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўражэнцаў Дзятлаўшчыны. У вітрынах экспазіцыі  знаходзяцца фрагменты савецкай і нямецкай зброя, гільзы, балванкі ад снарадаў і інш. Экскурсаводы музея раскажуць аб ахвярах фашызму, аб успамінах удзельнікаў той страшнай вайны. Дыярама “Партызанскі лагер” дапаможа наведвальнікам уявіць, у якіх умовах  жылі і змагаліся з фашысцкімі захопнікамі народныя мсціўцы.


Экспазіцыя “Яны абаранялі Радзіму” прадстаўлена дыярамай “Вызваленне”. Экскурсаводы раскажуць пра ліпічанскага Сусаніна – Івана Юр’евіча Філідовіча, які цаной свайго жыцця выратаваў партызанскі шніталь. Зацікавіць наведвальнікаў музея аповед пра герояў барацьбы з фашыстамі: Фогеля Я.Я., Пятрова П.Г., Біцько В.С.,Булата Б.А., Сінічкіна Ф.М., Булака Л.У., Вахоніна М.Р.


На банэры “І памятае свет выратаваны” ўшанаваны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Каштоўным экспанатам з’яўляецца ліст з фронту ад 27 сакавіка 1945 года. Тут сапраўдныя “трохвугольнікі “пісем з фронту, фотакарткі, рэчы, дакументы. Яны захоўваюць памяць аб сваіх уладальніках. Хто ўбачыць іх, патрымае ў руках – той пранікнецца болем і гонарам за сваю Радзіму.  Мы сабралі матэрыялы аб партызанах, падпольшчыках, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, уражэнцах Дзятлаўшчыны.


Дапаўненнем да раздзела аб Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца выстава “Бессмяротны полк”. Тут змешчаны партрэты непасрэдных удзельнікаў вайны. З партрэтамі сваіх родных вучні школы, педагогі штогод 9 мая прымаюць удзел у раённым шэсці “Памяць сэрца”.

                                         падрабязней глядзіце тут:


На стэндзе прадстаўлены дасягненні Дзятлаўшчыны ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, спорце, культуры, адукацыі, медыцыне. Тут жа можна пазнаёміцца з прадукцыяй Дзятлаўскага сырадзельнага завода, Боркаўскага крухмальнага завода, Дварэцкага льнокамбіната.
                                                падрабязней чытайце тут:

Дзятлаўшчына - край цікавых, таленавітых і геніяльных людзей. Мы ганарымся выдатнымі вучонымі, мастакамі і пісьменнікамі, дзяржаўнымі дзеячамі і спартсменамі... Тут нарадзіліся і жылі, працавалі і тварылі людзі, вядомыя ў Беларусі: Вячаслаў Адамчык, Мікалай Несцярэўскі, Мячыслаў Грыб, Міхаіл Жалабоўскі, Ігнат Дварчанін, Вікенцій Дмахоўскі, Вікенцій Ражко, Кугейка Міхаіл, Вячаслаў Чамярыцкі. Праславілі наш раён Віктар Шымук, Арцемія Чурыла, Уладзімір Мацюк.
Членамі экспедыцыйных атрадаў сабраны цікавыя матэрыялы аб таленавітых людзях нашага раёна.

Раздзел "Хатка з матчынай душой"

F:\DSC_1029.jpg
У музеі створаны інтэр’ер вясковый хаты другой паловы XX стагоддзя. Прадстаўляем магчымасць убачыць убранства “чырвонага кута”, паслухаць пра магічныя ўласцівасці печы ў хаце, разгледзець прадметы    вугалкоў гаспадара і гаспадыні. Тут жа можна пазнаёміцца з ткацкімі прадметамі, убачыць сапраўднае багацце вясковага куфра (саматканыя і вышываныя ручнікі, посцілкі, вязаныя сурвэткі, каўнерыкі…).   

Буклет школьнага музея "Гісторыя Дзятлаўшчыны"





Візітка школьнага музея "Гісторыя Дзятлаўшчыны"




Адкрыццё школьнага музея "Гісторыя Дзятлаўшчыны"




Комментариев нет:

Отправить комментарий