понедельник, 13 апреля 2026 г.

Вялікодныя біткі

 Чырвонае яйка  з'яўляецца адным з галоўных і найбольш старажытных сімвалаў Вялікадня. Яно сімвалізуе жыццё, якое зараджаецца, і ўваскрэсенне.На працягу тыдня музей запрашае навучэнцаў прыняць удзел у гульні "Вялікодныя біткі". 



воскресенье, 12 апреля 2026 г.

Спадчыннікі Перамогі

     9 красавіка пошукавы атрад 10 класа "Факел" прыняў удзел на раённым конкурсе "Спадчыннікі Перамогі". Атрад прадставіў візітку каманды, прарэкламаваў экскусійны маршрут "Сёстры Хатыні", даследчую работу "Два лёсы адной вайны".



воскресенье, 5 апреля 2026 г.

Вянок незабудак

  Да Года беларускай жанчыны саветам школьнага музея распрацаваны праект "Вянок незабудак", у якім прымаюць удзел чатыры ўстановы адукацыі Дятлаўскага раёна.



воскресенье, 22 марта 2026 г.

Вечная памяць і боль, які не сціхае

   22 сакавіка 1943 года адбылася трагедыя ў Хатыні, якая забрала жыцці 149 мірных жыхароў. У музеі ўстановы адукацыі прайшлі ўрокі памяці, прыўрочаныя  гэтай трагічнай даце.




 


понедельник, 2 марта 2026 г.

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ў музейных экспанатах

    Вопыт работы аб ролі пошукавых атрадаў у захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне дэманстраваўся  27 лютага на раённым семінары педагогаў-арганізатараў. 

понедельник, 23 февраля 2026 г.

Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць

    23 лютага ў Беларусі адзначаецц Дзень  абаронцаў Айчыны. На працягу тыдня музей чакае  наведвальнікаў выставы "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць". На выставе дэманструюцца экспанаты 60-70-ых гадоў. Самыя старыя экспанаты - ваенны білет 1946 года, падзячнае пісьмо аб дэмабілізацыі з Савецкай Арміі 1947 года.



среда, 18 февраля 2026 г.

Сэрца, аддадзенае дзецям

 У 2024 годзе нашай школе было прысвоена імя Арцеміі Міхайлаўны Чурылы, настаўніцы рускай мовы і літаратуры, якой за час працы ў школе былі прысвоены званні "Заслужаны настаўнік Беларускай ССР", "Выдатнік народнай адукацыі", "Выдатнік асветы СССР". У час рэалізацыі праекта "Сэрца, аддадзенае дзецям" былі сабраны цікавыя звесткі пра Арцемію Міхайлаўну, аформлены інфармацыйныя матэрыялы, праведзены даследаванні працоўнай дзейнасці педагога. Сягодня ў музеі паявіліся новыя фотаздымкі, успаміны, якімі падзяліліся былыя калегі і вучні настаўніцы. Дзякуючы гэтаму ў музеі аформлены новы інфармацыйны стэнд "Гісторыя школы".

Стэнд "Сэрца, аддадзенае дзецям". 2024 год