Дзятлава - мой родны горад
Дзятлава… Гэта назва наўрад ці аб многім
скажа старонняму чалавеку. А як многа для сэрца кожнага жыхара ў гэтай назве!
Дзятлаўская зямля - гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі лёну і
васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і Ліпічанская
пушча, падобная на гатычны храм, і блакітныя
рачулкі, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца, і крыніцы, чыстыя, як усмешка дзіцяці…
Дзя́тлава — горад ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 165 км ад на паўднёвы ўсход ад г.Гродна,
за 13 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы-Ліда).
Упершыню згадваецца ў 1440—1450-я пад назвай Здятел.
Упершыню згадваецца ў 1440—1450-я пад назвай Здятел.
У 1498 годзе князь Аляксандр Ягелончык падарыў воласць Здятел гетману літоўскаму К.І.Астрожскаму ў вечнае карыстанне і з правам заснаваць горад.
Да нашага часу
захаваўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, помніка архітэктуры XVII-XVIII стагоддзяў, Палац Радзівілаў, помнік архітэктуры XVIII
стагоддзя, царква Праабражэння Гасподняга (1839) - помнік архітэктуры XVIII стагоддзя.
21 чэрвеня 1990 года Дзятлава атрымаў статус горада. 1
снежня 2004 года адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскіх герба і сцяга.


Сімвалы горада Дзятлава
* Палажэнне аб гербе
* Палажэнне аб сцягу
Гістарычная даведка пра Дзятлава
Падрабязней чытайце тут:
Фільм пра горад глядзіце тут
Гісторыя Дзятлава і Дзятлаўскага раёна
Падарожжа ў мінулае і сучаснае нашага горада
Відэафільм "Архітэктурныя помнікі Дзятлава"
Відэафільм "Я люблю свой горад"
Відэафільм "Прырода роднага краю,
дарагой Дзятлаўшчыны"
Відэафільм "Дзятлава на скрыжаванні вякоў"
Відэафільм "Уладальнікі Дзятлава"
Відэафільм "Дзятлаўшчына ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай"
Відэафільм "Дзятлаўшчына пасля раздзелаў
Рэчы Паспалітай"
Відэафільм "Дзятлаўшчына ў складзе Польшчы"
Відэафільм "Дзятлаўшчына ў гады Вялікай
Айчыннай вайны"
Відэафільм "Дзятлаўшчына сучасная"
Комментариев нет:
Отправить комментарий