Літаратурныя мясціна Дзятлаўшчыны
Горад Дзятлава - Ігнат Дварчанін
Георгій Шундрык
Лідзія
Нічыпар
Леанарда
Юргілевіч
Вёска Варакомшчына – Вячаслаў Адамчык
Вёска Гірычы – Н.Жальба (Аляксандр Бяленка)
Вёска Зачэпічы – Пятрусь Граніт (Іван Івашэвіч)
Герасім Прамень
(Іван Пышко)
Васіль Струмень
(Аляксандр Лебедзеў)
Пасёлак Казлоўшчына – Сяргей Хмара (Сяргей Сіняк)
Наваельня – Кастусь Ільюшчыц
Яўген Матвееў
Вёска Погіры – Ігнат Дварчанін
Вёска Рабкі – Вячаслаў Чамярыцкі
Вёска Страла – Юльян Корсак
Вёска Раготна – Мікола Грышан
Вёска
Сачыўляны - Аліна Касцюк-Святліцкая
Імёны
Корсак Юльян
Літаратурная творчасць Юльяна Корсака - яскравы прыклад беларуска-польскага ўзаемаўплыву. Ён пісаў на польскай мове, але яго творы прасякнуты беларускай тэматыкай. Зборнікі "Вершы" і "Новыя вершы" былі напісаны пад уражаннем ад сваёй малой радзімы. У іх прыгажосць роднай прыроды, душэўная прастата тутэйшых людзей...
Вячаслаў Чамярыцкі
Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі вядомы не толькі на Беларусі, але і за яе межамі як літаратуразнавец, крытык, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Галоўны навуковы супрацоўнік НАН Рэспублікі Беларусь. Член саюза пісьменнікаў.
Яўген Матвееў
Жыхарам Дзятлаўшчыны Яўген Аляксеевіч Матвееў вядомы не толькі як выдатны ўрач, але і як таленавіты паэт і мастак. 3-пад яго пяра выйшлі ў свет восем зборнікаў цудоўных вершаў — шэсць пры жыцці і два пасля смерці. Матэрыялы для апошніх сабрала ў хатнім архіве яго жонка Ніла Іванаўна.
Падрабязней з творчасцю Яўгена Матвеева знаёмцеся тут і тут і тут
Падрабязней з творчасцю Яўгена Матвеева знаёмцеся тут і тут і тут
Мікола Грышан
Мікалай Паўлавіч Грышан - настаўнік беларускай мовы і літаратуры. З 1952 па 1993 гады настаўнічаў на Дзятлаўшчыне. Апошняе месца працы - Раготнаўская сярэдняя школа. Першы друкаваны верш Міколы Грышана быў апублікаваны ў "Баранавіцкай газеце" ў 1942 годзе. Вершы дзятлаўчаніна друкаваліся ў „Перамоге”, „Настаўніцкай газеце”, штотыднёвіку "Ніва".
Падрабязней з творамі Міколы Грышана знаёмцеся тут

З творамі Георгія Шундрыка знаёмцеся тут

Віктар Шымук
![]() |
Вікенцій (Віктар) Мікалаевіч Шымук вядомы чытачу як шчыры лірык, чалавек дасціпны, не абыякавы да праблем жыцця, прынцыповы, які з уласцівым яму гумарам выкрывае недахопы нашай рэчаіснасці, аўтар шматлікіх кніг. Сярод іх паэмы “Каля Броннай гары” (1960), зборнікі вершаў “Мы вясне дапамагалі” (1962), “Світанне” (1972) і інш.
Падрабязней пра Віктара Шымука чытайце тут

Аліна Касцюк-Святліцкая
Аліна Іванаўна Касцюк нарадзілася ў в.Сачыўляны Дзятлаўскага раёна. Доўгі час працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Яварскай сярэдняй школе. Зараз жыве ў г.Гродна і працуе ў гімназіі №9 імені Ф.П.Кірычэнка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий