понедельник, 29 января 2018 г.

Да вытокаў душой дакранёмся

З 5 лютага сваіх наведвальнікаў чакае новая выстава "Сем цудаў ткацтва". Экспанаты выставы дапамогуць  пазнаёміцца з таямніцамі ткацтва, у якім знайшлі адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.

среда, 10 января 2018 г.

Знаходка года

У 2017 годзе экспазіцыі музея папоўніліся новымі каштоўнымі экспанатамі. Знаходкай года з'яўляецца пісьмо з фронту перыяду Вялікай Айчыннай вайны ад 27 сакавіка 1945 года.
А вось яшчэ тры экспанаты мінулага стагоддзя, знойдзеныя ў пачатку 2018 года: выпіска з метрычнай кнігі за 1934 год, пасведчанне аб заканчэнні польскай школы ў 1934 годзе і даведка аб заканчэнні курсаў па ліквідацыі непісьменнасці ў 1940/1941 гг.