вторник, 20 ноября 2018 г.

Знаць прыемна і не лішне, чым слаўны ў свеце родны край

      17 верасня стартавала гульня "Зямля, дзе пачаўся твой лёс". Зарэгістравалася  пяць каманд СШ №1 г.Дзятлава і восем школ раёна: "Новае пакаленне" (Гезгалы), "Васількі" (Хвінявічы), "Вясёлка" (Раготна), "Мушкецёры" (Вензавец), "Нашчадкі" (Жукоўшчына), "Вандроўнікі" (Дварэц), "Валошкі" (Казлоўшчына), "4+1" (Раклевічы). 
Жадаем камандам-удзельніцам поспехаў у час вандроўкі са старым Дзятлам!
                                                    

воскресенье, 4 ноября 2018 г.

Экспанаты года

У Наваельнянскай школе 31 кастрычніка прайшоў абласны семінар "Мадэль арганізацыі дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў шосты школьны дзень". Кіраўнікі школьных музеяў раёна і юныя экскурсаводы прадставілі гасцям экспанаты года. Наш музей прэзентаваў два вясельныя ручнікі і абрус, знойдзеныя ў в.Сцяткоўшчына, якія перадаюцца ў спадчыну ўжо ў чацвёртым пакаленні. 
                                                     


пятница, 2 ноября 2018 г.

Зямля, дзе пачаўся твой лёс

31 кастрычніка вучні нашай школы прынялі ўдзел у абласным конкурсе па распрацоўцы камп'ютарных гульняў патрыятычнага напрамку "Патриот. by". Пацыновіч Аляксей і Касцюкевіч Яна прадставілі гульню-вандроўку са старым Дзятлам "Зямля, дзе пачаўся твой лёс" і атрымалі дыплом 2-ой ступені. Віншуем пераможцаў!
Падрабязней знаёмцеся тут