среда, 18 февраля 2026 г.

Сэрца, аддадзенае дзецям

 У 2024 годзе нашай школе было прысвоена імя Арцеміі Міхайлаўны Чурылы, настаўніцы рускай мовы і літаратуры, якой за час працы ў школе былі прысвоены званні "Заслужаны настаўнік Беларускай ССР", "Выдатнік народнай адукацыі", "Выдатнік асветы СССР". У час рэалізацыі праекта "Сэрца, аддадзенае дзецям" былі сабраны цікавыя звесткі пра Арцемію Міхайлаўну, аформлены інфармацыйныя матэрыялы, праведзены даследаванні працоўнай дзейнасці педагога. Сягодня ў музеі паявіліся новыя фотаздымкі, успаміны, якімі падзяліліся былыя калегі і вучні настаўніцы. Дзякуючы гэтаму ў музеі аформлены новы інфармацыйны стэнд "Гісторыя школы".

Стэнд "Сэрца, аддадзенае дзецям". 2024 год 




Комментариев нет:

Отправить комментарий