среда, 6 февраля 2019 г.

Жаночых рук цудоўнае тварэнне

   Запрашаем на  выставу "Жаночых рук цудоўнае тварэнне", на якой прадстаўлены работы Кіслай Ганны Лук'янаўны з в.Яхноўшчына і Цімошкі (Кіслай) Марыі Іосіфаўны з г.Дзятлава. Работы гэтых майстрых удала дапаўняюць выставу сурвэтак, на якой прадстаўлены вырабы Урбан Т.У. і Макарэвіч А.С.  з в.Сачыўляны, Свішчук Р.В. і Цімошкі М.І. з Дзятлава, Руткоўскай І.Г. з в.Явар. Багатая талентамі зямля дзятлаўская.